Музыка Сяргея Харэвіча Словы Міхаіла Ясеня
1.Замятае вакол, замятае…
Хмары нізка імчаць у цішы.
Ціха, шэптам завея спявае.
І так светла зямлі і душы.
Белы снег… Ён то сыпле, то сціхне…
І сцяжынку тваю замяце.
Я ж бягу між танцуючых віхрау
Для таго, каб убачыць цябе.
2.Замятае вакол, замятае
Сквер і вуліцу, цёплы твой дом,
Дзе сябе ад мяне ты хаваеш,
Дзе чакаеш мяне за акном.
Недзе у хмарах схаваліся зоры.
Дрэвы моучкі стаяць у журбе.
Я ж бягу праз заснежаны горад
Для таго, каб убачыць цябе.
3.Замятае вакол, замятае…
Светла так на зямлі і у душы.
І завея ласкава спявае,
І яе толькі чутна у цішы.
Сыплюць, сыплюць сняжыначкі з неба –
То завея пяе і пяе.
І нічога мне болей не трэба
Для таго, кааб убачыць цябе.