На вуліцах Мінска
Словы М. Ясеня Муз Н. Сацуро
1. Ночь знікае, а Мінск сніць салодкія сны,
І бясконца гучаць салаўіныя трэлі.
У чаромсе яшчэ толькі птушкі адны
Песню шчасця жыцця даспяваць не паспелі.
Прыпеў:
Вы спявайе для нас, салаўі.
Птушкі волі, цудойныя птушкі.
Ліце песні свае з вышыні
У шырокія, чуйныя душы.
Вы спявавайце для нас, салаўі,
Вашы спевы - далёка і блізка
І пачуцце любоўнай пары
Нас яднае на вуліцах Мінска.
2. І так хочацца нам зорнай ночкай любіць,
І глядзець у любімыя вочы так блізка,
І адчуць, зразумець, што так радасна жыць,
І блукаць у абдымку па вуліцах Мінска.
Прыпеў.
3. І так хочацца слухаць нам гімны любві,
І так хочацца верыць у блізкае шчасце
Гэтай роднай, сваёй, беларускай зямлі,
У якой, як у песні, наш лёс і багацце.