П'ём гарачую гарбату
З мёдам майскім у прыкуску
І мяне бабуля вучыць
Размаўляць па беларуску.
Цік - так ходзікі
Мне чатыры годзікі,
Чуб ільняны светларусы
Тата з мамай беларусы.
За бабуляй паўтараю
Што ні слова быццам песня,
Белавежжа, Навагрудак
Нарач, Вязынка, Палессе.
Словы родныя люблю я
Вершаў ведаю багата,
Гукі мовы беларускай
Пахнуць верасам і мятай.