1. На дудзе Мікіта грае
Ды людзей ён забаўляе.
Пр. Мікіта, Мікіта
Так ці гэтак Мікіта.
Мікіта, Мікіта
Так ці гэтак Мікіта.
2. Прыляцелі камары
З ім скакалі да зары.
пр.
3. На дудзе Мікіта грае
А мядзведзь яму спявае.
пр.
4. Ой чаму ж гэта Мікіта
Паглядзеў на нас сярдзіта.
пр.
5. Ой Мікіта адпачні ты
З карагода выхадзі ты.
пр.