Я думай заняты з відна да змяркання:
Шукаю, сяброўка, табе параўнання.
Цябе велічаў бы я яснай заранкай,
Ды ўсім яна дорыць цяпло сваё ўранку.
Прыпеў:
Да рукі рука дакранаецца,
Ты ў маім жыцці – цуда-раніца.
Да рукі рука дакранаецца,
Ты ў маім жыцці – цуда-раніца.
Цябе назваў бы я чыстай крыніцай,
Ды кожны, хто хоча ёй можа напіцца.
Цябе параўнаў бы я з польнаю кветкай,
Ды першы сустрэчны сарве яе ўлетку.
Прыпеў:
Да рукі рука дакранаецца,
Ты ў маім жыцці – цуда-раніца.
Да рукі рука дакранаецца,
Ты ў маім жыцці – цуда-раніца.