Шалі
Адкажы мне, што
то спыняе, то вядзе уздоўж?
Сто маіх лістоў
развітальна мне падказваў дождж.
Адбаліць —
І больш не будзе адчай гарчэць, толькі
цяпер так невыносна змаўчаць табе.
Адкажы мне, што
нас трымае, калі ясна ўсё?
Сто маіх лістоў
нашаптала позняе лісцё.
Адбаліць —
І больш не будзе адчай гарчэць, толькі
цяпер так невыносна змаўчаць табе:
Аднойчы дыхаць
вольнаю дай мне.
Аднойчы мець свой шлях
прэч, бо нічога
лепшым не стане
ад гэтага шалу ў нас.
І на шалях, шалях зноў
і на шалях, шалях, шалях зноў.
І на шалях, шалях зноў
усё невырашальна ў нас