І я чакаў сваё адзінае
І рушыў побач з ёй.
Ды частаваў жыццё гадзінамі
Наколькі мог ужо.
Пакуль яшчэ не засціць нам святло,
Пакуль не страціў змест,
Я навучу цябе як надаваць
Тваім памылкам сэнс.
Ведай
Дзе ты ёсць - там і свята!
Хто казаў, што занадта.
Так! Гэта неверагодна, але ж
Заставайся нямоднай.
Паліць у вакно і слухаць музыку
Ды шэптам падпяваць.
Зрабіць пакой сваёю музаю,
Ад іншых ратаваць.
Адсюль да зор бліжэй, як падаецца,
І скрозь шэры дым.
"Бяжы ці не бяжы!"- казала сэрца, -
"Вернешся сюды… раптам”.
Дзе ты ёсць - там і свята!
Хто казаў, што занадта.
Так! Гэта неверагодна, але ж
Заставайся нямоднай.
Пакуль яшчэ не засціць нам святло,
Пакуль не страціў сэнс,
Я навучу цябе як надаваць
Тваім учынкам змест.
Дзе ты ёсць - там і свята!
Хто казаў, што занадта.
Так! Гэта неверагодна, але ж
Заставайся нямоднай.
Дзе ты ёсць - там і свята!
Хто казаў, што занадта.
Гэта неверагодна
Заставайся нямоднай.