Музыка Александр Болотник
Стихи Александр Легчилов
Мой гармонік грае, грае з вечару да ранку
Хлопцы любяць і міргаюць, а я без каханкі.
Сказаў як звязаў, я і так харошы -
А як жонку прывяду, трэба многа грошай.
Сказаў як звязаў, я і так харошы -
А як жонку прывяду, трэба многа грошай.
Мяне ў госці запрашаюць - хлопцы прыляцелі,
Як адзін, жаніцца раюць - мусіць звар'яцелі.
Сказаў як звязаў, можа памылюся -
А пакуль я не жанаты больш павесялюся.
Сказаў як звязаў, можа памылюся -
А пакуль я не жанаты больш павесялюся.
Толькі з хутара малодка нада мной смяецца,
Гляне ў вочы - дык салодка сэрца дрыганецца.
Сказаў як звязаў, і відаць самому -
Чарнявокую абняў і павёў дадому.
Сказаў як звязаў, і відаць самому -
Чарнявокую абняў і павёў дадому.
Сказаў як звязаў, і відаць самому -
Чарнявокую абняў і павёў дадому.