На гнядым звінела срэбраная збруя,
Біў ён капытамі ў прадчуванні сеч.
Дзеўчына-красуння ў дарогу злую
Хлопцу маладому падавала меч.
Любы мой, харошы, сокал мой адважны,
Ад варожай зграі барані наш край.
Будзе мне трывожна, будзе мн і трашна,
Будзеш ты мне сніцца, родны мой, бывай.
Барані сцяжынкі, там, дзе мы хадзілі,
Дзе спявала наша зорная вясна.
Барані каханне, барані Радзіму,
Барані Святую, ў нас яна адна!
Стрэлы хмарай чорнай засланялі сонца,
Чырванела рэчка ад крыві людской.
Бітва на Нямізе на Святую Троіцу
Апякла нам сэрца жудаснай бядой.
На гнядым звінела срэбраная збруя,
Біў ён капытамі ў прадчуванні сеч.
Дзеўчына-красуння ў дарогу злую
Хлопцу маладому падавала меч…