Я не ведаю, што са мной,
І што далей мяне чакае
Можа суджана быць адной,
Бо адразу дваіх кахаю.
Чыста ў рэчаньцы вада,
Усё пераменіцца пустое
Людзі кажуць нездарма,
Што я бядовая – Гора не бяда!
Доля горкая ты мая
Я ж нікому ані паўслова
Пагадала на караля
Зноў піковы, і зноў бубновы.
Разгубілася, не дай бог,
Ды паклікаў на волю вецер.
Паспяшалася за парог,
Дзе даўно зачакаўся трэці.