Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
(Припев 2 раза)
Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука
Заміж пярсіцкага ўзора
Цвяток радзімы васілька.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад пярсіцкі ткуць яны.
(Припев 2 раза)
Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука
Заміж пярсіцкага ўзора
Цвяток радзімы васілька.
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы...