Akute
Бегчы
Бягі праз кіламетры
Ніколі не напісаных радкоў.
На іх усе сакрэты
Адкрыюцца, як раны, для дваіх.
Вакол не наша неба,
Я буду яго рэзаць і знайду
Сляды...
Я буду ведаць, дзе ты,
Я буду ведаць, дзе ты.
Прыпеў:
Я знайду ўсе твае
Таямны́я сцежкі
Застанецца ад мяне
Бегчы, бегчы, бегчы
А на самым дне
Вецер ціха шэпча:
Немагчыма ад мяне
Бегчы, бегчы, бегчы.
Праз злыя хмары
Ўсе зоркі назіраюць за табой.
Бяжы, я не адстану,
Знікаюць кіламетры і
дажджы...
...заўседы з намі.
мы проста не існуем на дваіх,
У нас адныя раны,
У нас адныя раны...
Прыпеў.