Александр Тихонович Прылукі Ожидает модерации

00:00 / 04:56
Loading
Скачать
0
24
Тональность
0.0
+
Темп, %
0.0
+
Свойства файла: 6,7 Мб 192 кбит/с
Загружено: Maria Pyantkowskaya @ 05.04.23
Текст песни «Прылукі»
  
1.Між родных слоў, что падарыў нам лёс,
Мне нібы мёд на вуснах тыя гукі,
Як спеў анёлаў з велічных нябёс
Гучыць мне слова роднае Прылукі.
У змрок гадоў угледжуся на міг
І можа ўбачу паміж кветак бэзу
Агінскай Ганны дабрадзейны лік,
Што выплывае з гукаў паланезу.
З яе любові шчодрай манастыр
Паўстаў ва славу Троіцы святое,
І сотні душаў простых і святых,
Манахаў долі сведчылі пра тое.
Пра тое ж нам раскажуць курганы,
Дзе спяць стагоддзяў скарбы захаваныя,
Стаіць палац над Пціччу з даўніны,
Мы даўніною той зачараваныя.

Прыпеў:
Светлыя гукі, Божай малітвы,
Вёска Прылукі, вечна жыві,ты.
Чыстыя гукі, тых успамінаў,
Вёска Прылукі-наша Радзіма.

2. Стаіць царква як свечка ўначы,
Як вера продкаў з глыбіні вякоў.
І нібы зоркі з вышніх далячынь
Нам свецяць душы нашых землякоў.
Сваяцкай гора-тайнай працавітаю,
Уласнай доляй заручоны кожны
Ды з вераю, любоўю і малітваю,
Як ойча Аляксандр-святар апошні.

Прыпеў:
Светлыя гукі, Божай малітвы,
Вёска Прылукі, вечна жыві,ты.
Чыстыя гукі, тых успамінаў,
Вёска Прылукі-наша Радзіма.
Светлыя гукі, Божай малітвы,
Вёска Прылукі, вечна жыві,ты.
Чыстыя гукі, тых успамінаў,
Вёска Прылукі-наша Радзіма.
Текст добавлен: Maria Pyantkowskaya