Дагарэў за брамай небакрай,
Месяц паміж воблачкаў плыве.
Выйду зноў, як у мінулы май,
Басанож прайдуся па траве.
Лашчыцца трава да босых ног,
З дальніх паплавов плыве ракой
Ледзь прыкметны сумны халадок-
Подых юні ўходзячай маей
Подых юні ўходзячай маей.
Ціха цмокае ў сне рака
Ой, як добра, як прыгожа жыць!
Раска, як русалчына луска
На вадзе ад месяца гарыць.
А вакол травіцы росный рай
И бярозак белая сям’я
Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая.
Бацькаўшчына светлая мая.