Зямля пяшчоты і святла,
Ты стала мне святою.
О, Беларусь, ты не была
Ніколі мне чужою.
Цябе я сам не выбіраў:
Мая ад нараджэння.
Цябе мне лёс удзячны даў,
Нібы благаславенне.
припев
Беларусь ты мая, Беларусь,
Золкай раніцы водар гаркавы.
Беларусь ты мая, Беларусь,
неба – Богава, наша – зямля.
Беларусь ты мая, Беларусь,
Край любові, пакуты і славы,
Ты мая калыска!
Матуля мая
Ты малітва мая!
Радзіма мая!
проигрыш=
Зямля дзядоў,
Зямля бацькоў,
Ручнік, матуляй тканы…< * ой * да зораў рэха слоў,
Табою вымаўляных.
Твой родны сын, цябе люблю.
На злых вятрах эпохі
І ты, прашу я і малю:
Любі мяне хоць трохі!
проигрыш=
припев
Беларусь ты мая, Беларусь,
Золкай раніцы водар гаркавы.
Беларусь ты мая, Беларусь,
неба – Богава, наша – зямля.
Беларусь ты мая, Беларусь,
Край любові, пакуты і славы,
Ты мая калыска!
Матуля мая
Ты малітва мая!
Радзіма мая! ...