1. А ў садзе рэчанька
А ў садзе быстрая
Там плавалі два чаўночкі
І тры рыбалоўцы
Там плавалі два чаўночкі
І тры рыбалоўцы
2. Адзін кажа дзяўчына
Другі кажа рыбчына
Трэці кажа сэрца маё
Ці ты пойдзеш за мяне
(пройгрыш)
3. На што мяне пытаеш
Калі хаты не маеш
Вазьму сэрца ў чужую
Пакуль сваю збудую
Вазьму сэрца ў чужую
Пакуль сваю забуду
4. Збудуй мне хоць з лебяды
А ў чужую не вядзі
Бо чужая такая
Як свякроўка ліхая
(пройгрыш)
5. Я збудую з чарату
Яшчэ і сені прыпляту
І пастаўлю ў край сяла
Жыві міла весела
І пастаўлю ў край сяла
Жыві міла весела (працяжна)
(пройгрыш)
6. А ў садзе рэчанька
А ў садзе быстрая
Там плавалі два чаўночкі
І тры рыбалоўцы
Там плавалі два чаўночкі
І тры рыбалоўцы
Там плавалі два чаўночкі
І тры рыбалоўцы