Першыя марозы палі на бярозы,
На каліну палі, да мяне дасталі.
На каліну палі, да мяне дасталі.
Час той недалёчкам, як касцёр палае.
Нам было праз ночку цёмна ў туманочку.
Нам было праз ночку цёмна ў туманочку.
А той туманочак пахкі, як снапочак,
Галава аж кругам, а сцяжынка лугам.
Галава аж кругам, а сцяжынка лугам.
Называў зарнічкай, называў крынічкай,
Той, што поіць вусны ды жывой вадзічкай.
Той, што поіць вусны ды жывой вадзічкай.
Дзе ж тая вадзічка, светлая крынічка,
Кружацца сняжынкі, плаваюць ільдзінкі.
Кружацца сняжынкі, плаваюць ільдзінкі.
Першыя марозы палі на бярозы,
На каліну палі, да мяне дасталі.
На каліну палі, да мяне дасталі.
Першыя марозы палі на бярозы,
На каліну палі, да мяне дасталі.
На каліну палі, да мяне дасталі.
На каліну палі, да мяне дасталі.