1. На забор сасна пахілілася,
А кума з кумам пасварылася.
А ні я к табе, а ні ты ка мне,
А ні я к табе, а ні ты ка мне.
2. Паміж тых кумоў цякла рэчанька,
Цякла рэчанька, цякла быстрая.
А па той рацэ плыве вутачка,
А па той рацэ плыве вутачка.
3. А па той рацэ плыве вутачка,
Плыве вутачка ды са селязнем,
Плыве вутачка з вуцянятамі,
Плыве вутачка з вуцянятамі.
4. Шэра вутачка - ўсё Ганулечка,
Селязенечка - ўсё Іванечка,
Вуцянятачкі - ўсё іх дзетачкі,
Вуцянятачкі - ўсё іх дзетачкі.