Ты заўжды ў маім сэрцы і ў думках маіх,
Для цябе я здароўя малю у святых.
Ў твае вочы гляджу, бачу ў іх аганёк,
Калі ціха пытаеш: "Ну як ты, сынок?"
ПРЫПЕЎ:
Я зноў ў дзяцінстве, ў знаёмым цяпле,
Мне з табою утульна, ты анёл для мяне.
Ад халодных вятроў, ад халодных вятроў
Беражэш, як раней, беражэш, як раней,
Няма ў целым свеце нікога радней.
Дарагая мая, дарагая мая,
Залатая мая, залатая мая,
Мая юная мамачка, мама мая.
Адлятаюць, як птушкі, ад дому сыны,
Неспакойныя ночы, матуліны сны.
Толькі кліча заўсёды іх родны куток,
Дзе іх мама спытае: "Ну як ты, сынок?"