Восем хлопцаў на сяло – выбірай каторы.
Гэты – хмуры за сталом, той – да дзевак скоры.
Маці хваліць Васіля: вельмі ж ён багаты,
Але ж добрага рубля і кахання ў хату.
Без кахання - не сям'я, ці не знае маці.
Выбіраю мужа я, а яна та - зяця.
З зяцем можна гаварыць, можна і не глянуць,
А з нялюбым мужам жыць - без пары завянуць.
Я ж малодка хоць куды, яшчэ - працаўніца,
Бо навошта мне тады у руках сініца.
Хто вясною слёзы лье - пашкадуе ўвосень.
Восем хлопцаў на сяле, пакуль яшчэ восем.
Восем хлопцаў на сяло - выбірай каторы,
Гэты хмуры за сталом, той да дзевак скоры.
Адзін кажа: любіць вальс, другі любіць полечку.
Маці хваліць Васіля, а я люблю Колечку.