1.Ты са мною заўсёды, вясковая вуліца,
Дзе дзяцінства далёкага мары жывуць,
Дзе на ўзгорку бярозка высокая свеціцца
І над рэчкай дзявочыя песні плывуць.
ПРЫПЕЎ:
Час прыходзіць і знаходзіць
Наша сэрца - родны край.
Поле просіць, вёска просіць:
Ты бацькоў, ты бацькоў не забывай.
2.Іншы раз набягуць успаміны мінулага,
І салодкі сум раптам ахопіць мяне,
Бачу я ля сябе свайго татку старэнькага,
Бачу матчыну постаць у светлым вакне.
3.Нашы дні пралятаюць гарачыя, сумныя,
Што калісьці здавалісь звычайным такім.
Адчаго мы так лёгка пайшлі, неразумныя,
Стала сёння для сэрца навек дарагім.