Бяседа (Ансамбль) Спявай, душа минус

00:00 / 03:57
Loading
Скачать
0
600
Тональность
0.0
+
Темп, %
0.0
+
Тип: мастер
Свойства файла: 9 Мб 320 кбит/с
Загружено: 240660 @ 19.07.22
Минусовка Сергея Протасевича
Текст песни «Спявай, душа»
  
1.Няма таго, што раньш было,
  Звінела песнямі сяло.
  Зоў гэтых песень і забаў
  Душу на крылах узнімаў.
  Над полем жнеек галасы
  Плылі за дальнія лясы.
  У дзень дажынак дружны хор
  Дзівіў увесь зямны прастор.

ПРЫПЕЎ: 
  Іграй, гармонік-чарадзей,
  Раздайся круг сяброў шырэй,
  Як салаўіны весні сад,
  Спявай, душа, спявай, душа!

2.Купальскай ночкай карагод
  Імкнуўся ў казачны палёт.
  І я з красуняй маладой
  Кружыўся птушкай маладой.
  Няма таго, што раньш было,
  Гармонік мой, будзі сяло.
  Яму журыцца не давай,
  Будні вясёлыя вяртай!

ПРЫПЕЎКІ
  Ой, на гары вішня,
  Пад гарой чарэшня.
  Але ж мяне хлопцы любяць,
  Хоць я не яешня.

  Гарманіст, гарманіст,
  Залатыя планкі,
  Мяне вечарам дамоў
  Правядзі з гулянкі.

  Мяне мілачка любіла,
  Губкі медам мазала.
  Ка мне вечарам хадзіла,
  Пад вароты лазіла.

  Толя, Толя дровы коле,
  Іх у клетачку кладзе.
  Толя дзеўку пацалуе –
  дзеўка холарам ідзе.

  Праспявалі вам прыпеўкі,
  Запрашаем не тужыць.
  Бо пакуль гармонь іграе,
  Беларусы будуць жыць!
Текст добавлен: 240660