1. А у садзе, у садочку
Цалавалісь галубочкі.
Калыхала дзяўчыненька сына-дочку. 2 раза
2. Калыхала, мілавала
Сына-дочку, дый прапала.
Я ж не знала, маладзенька, з кім гуляла. 2 раза
3. Маладзенька, я й не знала
З кім гуляла, дай прапала,
Палюбіла казачэньку дай прапала 2 раза
4. Не бядуй, дзяўчына красна,
Гадуй дзетак – будзеш шчасна.
Гадуй дзетачак маленькіх – будзеш шчасна. 2 раза
5. Будзе ветрык павяваці,
Тваіх дзетак калыхаці.
Тваіх дзетачак маленькіх калыхаці. 2 раза
6. Будуць пташкі шчабятаці,
Тваіх дзетак забаўляці,
Тваіх дзетечак маленькіх забаўляці. 2 раза
7. Будуць дзеці падрастаці,
Добрым людзям памагаці.
Не бядуй, дзяўчына красна, будзеш шчасна. 2 раза.