Быў цвёрды як гара,
Самотны, як зара,
І халодны, як снег,
Знаёмы ў вершах мне,
I птушках на акне
Лю́бы мой чалавек
Адзiны ў летуценнях
Ды кроў кiпiць у венах, заве прыцягненнямi зор
I ведаў ен напэўна
Што выйдзеш нiбы з пены марской на пясок
ПРЫПЕЎ:
Бо неба чуе нас
Мару цешым мы
Аднойчы з табой будзем першымі
Дзе поўня свае калыхае сны,
Аднойчы з табой мы будзем першымі
І крок яе дрыжаў
Па лезіве нажа,
Басанож па шыпах,
Знаёмая да слёз,
І вадаспад валос
Матылёк на вятрах…
Адна ў летуценнях
Люляла на каленях
Вясну,
Мілавала свой рай,
Спадкалiся вачамI
I успалыхнуў адчайна
Агнем
Небакрай
ПРЫПЕЎ:
Бо неба чуе нас
Мару цешым мы
Аднойчы i мы будзем першымі
Дзе поўня свае калыхае сны,
Аднойчы з табой мы будзем першымі