1
У месяцы верасні Выпала пароша.
Дзед бабу палюбіу Што баба хароша.
Дзед бабу палюбіу Што баба хароша.
ПР-Ш:
2
І крывая, і сляпая, Яшчэ к таму злая:
І крычыць, і бурчыць, Проці дзеда не змаўчыць.
І крычыць, і бурчыць, Проці дзеда не змаўчыць.
3
Убірайся, бабка, У новае белле,
Я ж цябе павяду З сабой на вяселле.
Я ж цябе павяду З сабой на вяселле.
ПР-Ш:
4
Узяу жа дзед бабку За белу ручку
І спіхнуў дзед бабку З моста ў рэчку.
І спіхнуў дзед бабку З моста ў рэчку.
ПР-Ш:
5
Цяпер, бабка, кайся, Трошкі пакупайся.
А як бабка ўздыхне, То дзед кіем падпіхне.
А як бабка ўздыхне, То дзед кіем падпіхне.
6
Прыйшоў дзед дадомуІ пачау бажыцца:
Ох, ох, далібог, Не буду жаніцца…
Ох, ох, далібог, Не буду жаніцца…
ПР-Ш:
7
Раздумауся дзедка, У ладонькі плешча:
А як буду жыў-здароу, Ажанюся ешча.
А як буду жыў-здароу, Ажанюся ешча.
А як буду жыў-здароу, Ажанюся ешча.