А.Лойка Воблачка
Толькі і было таго,
Што са мной прайшла,
Галава, як воблачка,
На плячо лягла, —
Воблачка бялявае,
Летуценнае,
Мілае, ласкавае,
Мяккапеннае...
He стрымаў я воблачка,
Ўдалеч паплыло.
Мо было ты, воблачка,
Можа — не было?..
На душы нялёгка мне —
Скразнякі, зіма:
Як жа гэта воблачка
Я не затрымаў?..