Бронны ўспамін, раптоўнае спатканне.
Закацілася сонца долу, сціх зялёны гай.
Шоўк тваёй касы вуснамі кранаю,
І паволі трапляе сэрца ў сапраўдны рай.
Прыпеў:
Між ялін праглядала неба, зоркі падалі табе ў далонь.
Беглі-беглі ад рук праменні - зоркавы агонь.
Расцвітала папараць-кветка, яшчэ далёка было да зары,
Звонкай птушкай гуляла рэха ля замкавай гары.
Як мне затрымаць прыгажуню-казку,
Як мне трапіць на тую сцежку ў запаведны гай
Як мне адшукаць страчаную ласку,
Ці я ўжо не змагу ніколі зноў цябе спаткаць.
Прыпеў.