Виталий Астанкович Вясновая ноч минус

00:00 / 03:02
Loading
Скачать
0
464
Тональность
0.0
+
Темп, %
0.0
+
Тип: ориг
Свойства файла: 6,9 Мб 320 кбит/с
Загружено: AstanVit @ 07.07.19
Текст песни «Вясновая ноч»
  
Слова - Якуб КОЛАС
Музыка - Николай ЯЦКОВ


На зямлю сырую 
Ціха ночка пала. 
Бляскам-дрыгаценьнем 
Зорка заміргала. 

Адзінокі месяц 
Выплывае з хмары, 
На зямлю, на неба 
Сходзяць яго чары. 

Зь цёмнай высі-багны 
Ўжо глядзяць Стажары, 
Пояс дыяментны 
Ткуць нябёс абшары. 

Лёгкімі шаўкамі 
Леглі ў небе хмаркі, 
I скрозь іх шчасьліва 
Зоркі свецяць ярка. 

Ох, нашто ж ты, ночка, 
Так прыгожа-міла? 
Колькі ў сэрцы думак 
Ты мне абудзіла! 

Ой, нашто пра волю 
Голас твой сьпявае, 
Калі маё сэрца 
Волечкі ня мае? 

Ой, ня кліч ты, ночка, 
На прастор і волю, 
Бо заплача сэрца 
І душа ад болю! 

Ночка-чараўніца! 
Як ты ціха, міла! 
Як ты многа думак 
Ў сэрцы абудзіла!
Текст добавлен: AstanVit
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.