Я.Колас
Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім,
I глядзяцца кусты
Пышным верхам сваім.
Люба слухаць той спеў,
Несціханы, густы,Між алешын, кустоў,
Дзе пяе салавей,
I шуміць і грыміць
Срэбразвонны ручэй.
I пад песні яго
Адпачынеш і ты.
Абступаюць яго
Чараты, асака,
Падыходзіць мурог
Да яго здаляка.
Часам зорка ўначы
На яго кіне зрок,
I хмурынка не раз
Зазірне ў ручаёк.
Між алешын, кустоў,
Дзе пяе салавей,
I шуміць і грыміць
Срэбразвонны ручэй.
То заскочыць у гай,
То курган абаўе,
Дзе сярдзіта бубніць,
Дзе лагодна пяе.
Люба слухаць той спеў,
Несціханы, густы,
I пад песні яго
Адпачынеш і ты.