Гэта нібы сон, а бо сапраўды?
Лісце ў вышыні закружыць.
Застанецца ўсё гэтак назаўжды,
Ды спыніцца час, не бяжыць.
Заблукалі там у далечыні
Нібы дзве ракі - ты ды я.
Але аб’яднаць рукі-берагі
Дапаможа маці-зямля.
Сінявокая! Нада мною і табою неба сіняее,
Чарада ляціць у вырай жураўліная,
Пакідаючы старонку сэрцу мілую, любімую.
Сінявокая! А навокал прыгажосць – лясы бяскрайнія,
Ды азёраў хвалі нібыта крыштальныя.
Не патрэбны мне краіны тыя дальнія,
Тут любоў мая.
Толькі б ведаў ты як чакала я, (Ведала бы ты, як цябе чакаў)
Колькі я прайшла шляхоў. (Колькі я прайшоў шляхоў)
Толькі б ведаў ты як шукала я, (Ведала бы ты, колькі я шукаў)
Покуль не знайшла цябе зноў. (Покуль не знайшоу цябе зноў)
Сінявокая! Нада мною і табою неба сіняее,
Чарада ляціць у вырай жураўліная,
Пакідаючы старонку сэрцу мілую, любімую.
(Модуляция)

Тут зямля мая.