Са сцюдзёных крынiц зоркі п’юць наранку
I агнямi гараць серабрыстыя росы.
I высока ляцiць мой жураў-жураўку -
Белакрылы анёл Беларускиі нябесаў.
Прыпеў:
Краса чароўная наўкол i музыка над светам кружыць.
І ў небе кружыцца анёл i белыя кідае ружы на Беларусь.
Ціха ясіцца дзень ад чырвоных калін,
Над лугамі плыве спеў салодкагалосы.
Ад бяды і ад зла захіні Беларусь
Белакрылы анёл Беларускіх нябесаў.