ЧАКАННЕ
(І.Лучанок-Н.Гілевіч)
Я ўсё сцярплю, я ўсё стрываю
I ўсё навек благаслаўлю.
Адно адчуй, як я кахаю,
Адно спазнай, як я люблю.
Прыпеў: Прыйдзi, як снег на квецень маю,
Прыйдзi, як бура на зямлю.
Не страшна мне, бо я кахаю,
Не скрушна мне, бо я люблю.
Не страшна мне, бо я кахаю,
Не скрушна мне, бо я люблю.
Цi зладжу я сабой - не знаю,
I аб адным цябе малю:
Не папракай, што я кахаю,
Не праклiнай, што я люблю.
Прыпеў. (2 разы)