Як час ляціць , складана верыць,
Жыццё падобна на раку.
І плыня, што нясе на бераг
Мяне захоўвае пакуль.
Калі на небе зоркі
Спрабуюць мне ў пакой зазірнуць
Мне хочацца, пакуль не позна,
Назад гэта ўсё вярнуць.
Назад гэта ўсё вярнуць.
Злятае пыл з альбома
Даўно мінулых дзён
І твараў мне знаёмых
Усмешкі дорыць ён.
Стары футбольны мяч,
Пацёртая гітара.
Іх будзе не хапаць
Мне па дарозе ў сталасць.
Калі на небе зоркі
Спрабуюць мне ў пакой зазірнуць
Мне хочацца, пакуль не позна,
Назад гэта ўсё вярнуць.
Назад гэта ўсё вярнуць.
Я часта падаў і ўставаў,
Быў я ні бедны, ні багаты.
Знаходзіў штось і зноў губляў.
Лічыў звычайным тое фактам.
Забылася гульня ў двары,
Не цягне нават на футбол.
Мне справу лёс мой падарыў
Пад назвай простай “Рок н рол”.
Калі на небе зоркі
Спрабуюць мне ў пакой зазірнуць
Мне хочацца, пакуль не позна,
Назад гэта ўсё вярнуць.
Назад гэта ўсё вярнуць.