СЦЕЖАЧКА
З мілым я чаромхі цвет, разам абрывала
І на зорачку адну, шчасце загадала,
Ой куды ж ты завяла, сцежка палявая,
Любай міламу была, а цяпер - чужая...
Сцежачка, сцежачка, пад нагамі сцеліцца
І чамусці на двая, паміж намі дзеліцца
Сцежачка, сцежачка, толькі сэрцу верыцца,
Мілы верніцца назад, нікуды не дзеніцца...
Я за ім не пабягу, нават не заплачу,
Ні яго і ні сябе, не абвінавачу,
Будзе думаць пра мяне, плача хай другая,
Бо звязала разам нас, сцежка палявая.
Сцежачка, сцежачка, пад нагамі сцеліцца
І чамусці на двая, паміж намі дзеліцца
Сцежачка, сцежачка, толькі сэрцу верыцца,
Мілы верніцца назад, нікуды не дзеніцца...