Лёгкі, як прамень, хай надыходзіць дзень
З ветрам паўднёвым, просты, як матчыны словы
Над калыскай.
Шлях дадому зноў уздоўж зімовых стрэх.
Ідзем па сваіх знаёмых дварах
Дды вуліцах слізкіх.
І тое, што нам блізка
Кранае мае струны
Аб гэтым мае руны, мае карані
У тваім і маім сэрцы
Аб гэтым усе песні
Далоняў тваіх рыскі
Усё тое, што нам блізка.
Усё наперадзе, гэта быў добры дзень.
І месяц саспелы ціхі, як матчыны спевы.
Неба над Мінскам нізка запаліла ліхтары.
Зірні дагары, паўсюль над табой яскравыя прыскі.