Прыляцелі куры
1.Люлі, люлі, люлі прыляцелі куры
Ой да я, ой да я прыляцелі куры
2.Селі на варотах ў чырвоных ботах
Ой да я, ой да я ў чырвоных ботах
3.Сталі шчабятаці, нечага ім даці
Ой да я, ой да я нечага ім даці
Дала б я ім воду, ды няма ні броду
Дала б я ім аўса, ды нямаю кашы
Дала б я гароху, ды няма ні троху
4.Дала б я ім грэчкі, каб няслі яечкі
Ой да я, ой да я, каб няслі яечкі