Купальскі вечарок
Дзяўчынка на Купалу ўрана
Ішла па берагу ракі,
Дзяўчынка юная спявала
І сабірала васількі
Казала родная матуля, каб цуды сёння ў ноч пазнаць
Зрабі вяночак з васілёчкаў і будзеш па рацэ пускаць
Калі вяночак не патоне,
не згасне свечачка над ім
Адбудзецца ўсё як хочаш у будучым жыцці тваім
У купальскі вечарок з васількоў спляту вянок
Кіну ў сінюю ваду вяночак
Ты плыві, плыві вянок, ды глядзі каб незнарок
Ты не знік у глыбіні у ночы
У купальскі вечарок з васількоў спляту вянок
Ды прыладжу свечачку між кветак
Ты плыві,плыві вянок, каб віднеўся аганёк
Над ракою у паветры лета.
Дзяўчынка ў вечар на Купалу
Ішла па берагу ракі,
Дзяўчынка юная спявала
А па рацэ плылі вянкі
Плылі дзявочыя надзеі і дух займала у дзяўчын,
Калі на іх вянкі знікалі на цёмнай гладзі ў начы