Каб любiць Беларусь нашу мiлую
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады, чаму з выраю
Жураўлi на Палессе ляцяць!
Што iм тыя пагоды паўднёвыя,
Што iм пышны платанавы рай,
Калi клiчуць iх далi сасновыя
i азёрны рабiнавы край.
Сакавiтыя пожнi мурожныя
Не заменiш нiчым i нiдзе,
i зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлiвы дом прывядзе.
Каб любiць Беларусь нашу мiлую
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады, чару з выраю
Жураўлi на Палессе ляцяць!