Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
У сумнай даліне над ярам.
Лісцікі зеленяй хваляцца
Небу панятлівай мовай:
Росамі мыюцца раніцай,
Песцяцца сонцам паўднёвым.
Чуецца музыка дзіўная
У повесцях сонных імшараў,
Цешацца явар з калінаю
У сумнай даліне над ярам.