Текст песни «Гармонік грае»
1. На зямлі няма такога месца
Дзе б гармонік весела не граў,
На канцэртах ці вяселлях
Настрой падымаў.
Прыпеў 2 раза
А гармонік грае, грае
Грае весела і звонка,
Як кахаем мы цябе,
Родная старонка.
2. Вось і сёння Беларусь спявае,
Пад гармонік водзіць карагод.
Ад душы гармонь іграе,
Эх,гуляй, народ
Прыпеў 2 раза
3. Наша свята песнямі багаты.
Ты, гамонік, добра весялі!
Запрашаюць, калі ласка,
Нашы землякі!
Прыпеў 3 разы