Іспакон вякоў бывала ў нашым родным краю:
Скрыпка, бубен і цымбалы на вяселлі гралі.
Гралі, спявалі, настрой падымалі,
Бо без скрыпкі, без дуды ногі ходзяць не туды,
Без цымбалаў, без дуды ногі ходзяць не туды.
Гэй, спявай пра родны мілы край
Родны кут дзяцінства маяго
Грай, грай, грай!
Грай весялей!
Зайграй песні, хоць ты трэсні
Бо без скрыпкі, без дуды ногі ходзяць не туды,
Без цымбалаў, без дуды ногі ходзяць не туды, гэй!
На Палессі ўсе дзяўчаты весела спяваюць
На вяселлях і на працы настрой падымаюць.
Хораша спяваюць, настрой падымаюць,
Бо без скрыпкі, без дуды ногі ходзяць не туды,
Без цымбалаў, без дуды ногі ходзяць не туды.
Гэй, спявай пра родны мілы край
Родны кут дзяцінства маяго
Грай, грай, грай!
Грай весялей!
Зайграй песні, хоць ты трэсні!