Дзяўчына-сардэнька, выйдзі пад акенка!
Прынясе хлапчына яблынька красненька.
Прынясе адное, прынясе другое,
Ой выйдзі, дзяўчына, ты сардэнька мое!
Не выйду, не выйду, бо людзей баюся -
Будуць гаварыці - з табою люблюся .
Няхай пагавораць - мы іх не баімся.
Прыйдзе та нядзеля - на шлюб станавімся.
Станем мы на шлюбу абое цесненька,
Няхай пагавораць людзі галасненька .
Дзяўчына-сардэнька, выйдзі пад акенка!
Прынясе хлапчына яблынька красненька.