Калі раптам адчуеш камунальныя пахі
І жыцьцё цябе возьме ў пятлю.
Зразумееш тады, што тры чарапахі
Па ранейшаму цягнуць Зямлю.
Калі выйдзеш у горад, ці залезеш у горы,
І з людзьмі ўсталюеш кантакт.
Зразумееш тады, што і сёньня і ўчора
Наша месца на трох кітах.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
Не было Галелея і Боба Марлея,
Не было Сальвадора Далі.
Ні Леніна, ні Ленана, ні Карла Лінэя,
А кіты, чарапахі былі.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.
Каб любіць Беларусь, нашу мілую Маму,
Трэба ў розных краях пабываць!
Зразумееш тады - пад тваімі нагамі
Тры сланы нерухома стаяць.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сурпрызаў ня будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ніхто не чакае, і ты не чакай!