Летняя ночка купальная
Яснай растаяла знічкаю.
Падаюць зоры світальныя
Ў чыстыя воды крынічныя.
Ой ты, дзяўчыначка мілая,
Як жа ты свет упрыгожыла.
Ластаўка ты, сізакрылая
Лёгкі мой сон растрывожыла.
Ты мне вясною прыснілася
Неразгаданымі чарамі,
Сэрца парыўна забілася
Лёгкімі крыламі-марамі.
Пэўна цябе, ненаглядная,
Стрэў я часінаю ўдалаю.
Ты ж мая доля спагадная
І не шкадую нямала я