Птушкі ў вырай ляцяць не пакінуўшы ў гнёздах нікога,
У знямелых лясах ападае лісцё да вясны,
Гэта наша пара, нас паклікала з дому дарога,
А матулям пра нас будуць сніцца бясконцыя сны.
Прыпеў:
Узняўся над лесам світанак крылаты
I зорка ўпала, як кропля з вясла.
Там кружыцца бусел над роднаю хатай,
Чакае матуля мая.
Ад крынічнай вады на губах застаецца гарчынка,
На суровай мяжы падае нам удача руку.
З краю ў край над зямлёй праплывае, плыве аблачынка,
Як хусцінка плыве, што ўпусціла матуля ў раку.
Прыпеў: