Як прыйдзе вечар, заззяюць зорки,
Нібыта цацкі ў маім вакне,
Мілая матуля, сядай утульна
І калыханку мне прасьпявай.
Прыпеў
Толькі ты не сьпявай
Песьню пра чорны край.
Хворая там зямля,
Птушак, жывёл няма.
Зорка зышла з нябёс,
Зорка палынная...
Выратуй, Божа, лёс
Дзецям Чарнобыля.
Як прыйдзе ранак, пагаснуць зоркі,
Загляне сонца ў наш родны край.
На зяленым дворы, дзе кветак мора,
Аб шчаслівай долі ласкава спявай.
Прыпеў
Як дзень зайграе, усё расцвітае
І льецца водар духмяных траў.
Курлычуць гусі над Беларуссю,
Ласкавы Нёман, сьпявай жа нам!
Прыпеў