Патухаюць, цямнеюць высі,
Зоркі ўспыхваюць над сінявой.
Да пляча маяго прытуліся
Залатою сваёй галавой.
Чуеш вецер і чуеш вечар,
Чуеш, ціха шапоча сад.
На твае худзенькія плечы,
Асыпае ноч зорапад.
Прыпеў:
Гэта я с табой вечарую,
Туманамі цябе я чарую.
Васількоў шапатліваю моваю,
Зачароўваю, зачароўваю,
Закалыхваю я цябе.
І ад рук няўмелых, нясмелых,
Не схаваешся ты нідзе.
Поўня* белая, яблыкам спелым,
На далоні твае упадзе.
Ты шапнеш мне адчайныя словы,
Што шаптаў табе ўчора я.
Вечаровая, зачароўваная,
Закалыханая мая.