Куст калінавы ля рэчкі, ля вады
Кожны вечар я спяшаюся сюды:
Буду ягаду-каліну абіраць,
Буду мілага-каханага чакаць...
А ад берега да берега вада,
А каліна, а каліна — горыч-ягада…
Прыпеў:
Горыч-ягада, горыч-ягада, горыч-ягада
Недаспелы, прыгожы падман.
Горыч-ягада, горыч-ягада, горыч-ягада
Мае слёзы схавае туман.
Па-над рэчкай расцілаецца туман,
Закружыў мяне калінавы дурман,
Словы любага, як музыка гучаць,
А трывогі каля сэрца не суняць...
А ад берега да берега вада,
А каліна, а каліна — горыч-ягада…
Прыпеў.
Праляцела ноч, кароткаю была
І дадому я вярталася адна,
Аддала, відаць, я сэрца проста так,
Бо не сходзіў з маіх вуснаў горкі смак...
А ад берега да берега вада,
А каліна, а каліна — горыч-ягада...
Прыпеў.