Ой, зіма, зіма, ты марозная,
Нашто ж ты каня замарозіла.
Каня белага сівагрывага,
Хлопца малайца, гэй, чарнабрывага.
Ой, зіма, зіма, ты марозная - 2 р
А ў таго хлапца кучары ўюцца,
За яго кудры і дзяўчаты бьюцца.
Вы ж не біцеся, не сварыцеся
За мае кудры, памірыцеся.
Ой, зіма, зіма, ты марозная - 2 р
А мае кудры ўюцца не для вас,
Ёсць у мяне дзяўчына лепшая ад вас.
Яна мяне ў бой выправажвала,
Яна мае кудры пазавівала.
Ой, зіма, зіма ты марозная - 2 р
Ой, зіма, зіма, ты марозная,
Нашто ж ты каня замарозіла.
Каня белага, сівагрывага,
Хлопца малайца, гэй, чарнабрывага
Ой, зіма, зіма ты марозная - 2 р